Дапаможнік
Змест |
Дапаможнік1 Стварэнне пілотаСтварэнне пілота - адна з першых задач для новага мэнэджара, і яна даволі простая. Вы толькі павінны выбраць імя пілота, яго ўзрост, а затым размеркаваць ачкі уменняў для яго атрыбутаў. Не турбуйцеся аб размеркаванні атрыбутаў. Проста прытрымлівайцесь сваіх інстынктаў і выберыце патрэбныя атрыбуты. Вы зможаце палепшыць атрыбуты свайго пілота на працягу яго кар'еры, але калі Вы лічыце, што зрабілі памылку, Вы заўсёды можаце звольніць свайго пілота і стварыць новага. 1.1 Імя пілотаМы хочам зрабіць гульню рэалістычнай, і вялікая частка гэтага - імёны гоншчыкаў. Ваш кіроўца павінен мець сапраўднае імя і прозвішча з вашай краіны. Ніякіх «Тэрмінатараў», «Дактароў» або «JoHnSmItHd1999». Калі Гейммастер палічыць, што абранае Вамі імя несапраўднае, яно можа быць зменена. Вы маеце права даказаць, што гэта сапраўднае імя, і калі Гейммастер будзе задаволены, абранае Вамі імя застанецца. 1.2 Узрост пілотаУзрост вадзіцеля вызначае, наколькі сталы Ваш пілот на пачатку сваей кар'еры. Чым старэй пілот, тым больш ачкоў навыку Вы можаце прызначыць яму ў самым пачатку. Гэта азначае, што ён будзе лепш за маладых вадзіцеляў у цяперашні час, але ён будзе больш марудна паляпшаць свае навыкі, таму аднойчы маладзейшы пілот можа стаць лепш. 1.3 Навыкі пілотаКожнае дзеянне пілота ў гэтай гульні залежыць ад яго навыкаў. Вы можаце стварыць збалансаванага вадзіцеля з усімі роўнымі навыкамі ці спецыялізаванага пілота моцнага у некаторых абласцях, але слабога ў іншых. Існуюць розныя падыходы да размеркавання навыкаў і стварэння паспяховага пілота. Мы рэкамендуем Вам уважліва прачытаць апісанні навыкаў і выкарыстоўваць сваю інтуіцыю пры стварэнні свайго вадзіцеля.
Навыкі ў гэтай катэгорыі выкарыстоўваюцца толькі падчас пілатавання і вызначаюць якасць тэхнікі кіравання.
Гэты атрыбут ўяўляе сабой агульную здольнасць пілота ехаць хутка. Ен не мае на ўвазе ўмовы на трасе.
Гэты атрыбут ўяўляе сабой пачуццё пілота да выбару правільнай гоначнай лініі (шляху) і магчымасць заставацца на ей. Пілот можа быць хуткім у цэлым, але, калі ён/яна не ў стане падтрымліваць добрую гоначную лінію ён/яна будзе губляць час.
Гэты атрыбут ўяўляе сабой здольнасць пілота праходзіць больш павольныя баліды. Страта часу ззаду больш павольных супернікаў можа быць шкоднай для вынікаў гонкі.
Гэты атрыбут ўяўляе здольнасць пілота блакіраваць больш хуткіх пілотаў, якія спрабуюць яго абагнаць. Барацьба за пазіцыі з'яўляецца ключом для цвёрдых вынікаў гонкі.
На мокрай трасе, пілот павінен выкарыстоўваць іншы падыход да ваджэння. Гэты атрыбут ўяўляе здольнасць вадзіцеля быць хуткім ва ўмовах павышанай вільготнасці.
Гэтыя навыкі выкарыстоўваюцца толькі падчас кіравання і апісваюць псіхалагічныя якасці пілота.
Чым больш адвагі ў пілота, тым менш ен будзе пужацца хуткіх шыкан і пакручастых, складаных крывых. Пілоты з высокім узроўнем гэтага атрыбута будуць праходзіць іх на вышэйшай хуткасці.
Пілоты з выдатнай рэакцыяй маюць больш шанцаў пазбегнуць страты часу альбо аварыі, калі адбываецца нешта нечаканае.
Поўная канцэнтрацыя дапамагае пілотам пазбегнуць памылак. Гэта вельмі карысна ў спорце, дзе кожная памылка (асабліва, калі пілот не мае добрай рэакцыі) прыводзіць да страты часу або аварыі. Гэта яшчэ больш выгадна ў другой палове працяглых гонак.
Ёсць моманты ў гонках, калі ў пілота сэрцабіцце павялічваецца і адрэналін расцякаецца па яго целе. Ці можаце Вы трымаць сябе ў руках пад моцным ціскам?
Веданне, калі ісці на рызыку або зрабіць ход у гонцы, з'яўляецца ключом да выжывання на трасе. Пілоты з высокім значэннем атрыбуту цярпення робяць менш памылак пры абгоне суперніка.
Тэхнічныя навыкі важны пры падрыхтоўцы аўтамабіля, напрыклад, для пошуку добрых установак, распрацоўкі або рамонту баліда.
Гэты атрыбут ўяўляе здольнасць пілота адчуць трасу і знайсці слабыя месцы ў наяўнай наладцы аўтамабіля.
Калі пілот адчувае недахоп у рабоце баліда, ён павінен вырашыць, які параметр у наладцы можа быць зменены для паляпшэння прадукцыйнасці машыны. Тэхнічныя веды дазваляюць яму/ёй вырашаць гэта лепш за ўсё. Гэта таксама дапамагае пілоту зразумець тэарэтычную аснову баліда.
У некаторых сітуацыях пілот павінен унесці змены ў балід самастойна. Асабліва, калі ніхто іншы не можа зрабіць гэта за яго. Гэта таксама дапамагае зразумець механічную сістэму баліда.
Асабістыя навыкі важны для ўсіх узаемадзеянняў па-за трэкам, напрыклад, для работы з персаналам, вядзення перамоў са спонсарамі або павышэння навыкаў.
Інтэлект дазваляе пілоту вывучаць новыя рэчы хутчэй.
Усе любяць харызматычных людзей. Пілоты з добрай харызмай, як правіла, маюць больш прыхільнікаў, што, вядома, добра для спонсараў.
Пілоты павінны супрацоўнічаць са сваей камандай. Добры навык кіравання персаналам дапамагае палепшыць матывацыю супрацоўнікаў, а таксама карысны падчас перамоваў аб заключэнні кантрактаў з імі.
Фізічныя навыкі вельмі важныя, асабліва, калі пілот павінен ехаць у аўтамабіле з цяжкім рулявым кіраваннем і высокімі перагрузкамі на працягу доўгіх гонак.
Гэты атрыбут ўяўляе агульнае фізічнае самаадчуванне пілота. Для большасці пілотаў, цягавітасць з'яўляецца найбольш важным фітнэс-аспектам, які дапамагае пілотам добра адчуваць сябе нават напрыканцы працяглых гонак.
Спецыяльныя навыкі-гэта набор атрыбутаў, якія больш характэрныя для пэўнага віду гонак, такіх як ралі або язда на матацыкле.
Больш падрабязнае апісанне гэтых атрыбутаў таксама можна знайсці ў нашым blog.
Гэты атрыбут выкарыстоўваецца толькі для гонак на матацыклах. Ён характарызуе здольнасць вадзіцеля трымаць матацыкл пад правільным вуглом на трасе.
Гэты атрыбут выкарыстоўваецца ў асноўным для гонак на трасах дрэннай якасці, напрыклад, па жвіру, бруду або пяску. Ён апісвае здольнасць кіроўцы падтрымліваць максімальна магчымую хуткасць і прадухіляць пабочныя эфекты.
Гэты атрыбут адлюстроўвае перадавыя метады язды на матацыкле, такія як тармажэнне на трасе і перакрыцце дросельнай засланкі / тормазы. Авалоданне гэтай уласцівасцю прывядзе да лепшага часу праходжання круга і палегчыць абгон.
Становішча цела гоншчыка аказвае вялікі ўплыў на яго цэнтр цяжару, агульную ўстойлівасць і кут нахілу пры выкананні павароту.
Ўсведамленне прасторы-гэта навык, які карысны ў бітвах на жорсткіх пазіцыях, падобных тым, што можна ўбачыць у серыі NASCAR.
Ўмовы трасы могуць мяняцца падчас працяглай гонкі, і магчымасць уносіць некаторыя карэктывы ў аўтамабіль падчас гонкі ў спалучэнні з водгукамі кіроўцы можа палепшыць характарыстыкі аўтамабіля.
Плаўнасць - гэта спецыяльны навык, карысны на мяккіх паверхнях, дзе патрабуецца больш плаўны падыход да дросельнай засланкі і тармажэння.
Адаптыўнасць-гэта навык, які дазваляе кіроўцам ехаць хутчэй і не губляць час з-за незнаёмасці трасы. Добры штурман таксама дапамагае.
2 ГонкіГонкі - аснова гэтай гульні. Пілоты могуць кожны дзень далучацца да агульнадаступных адзіночных гонак і ўдзельнічаць у сезонных, карыстальніцкіх і прыватных гонках. Звычайным кіроўцам дазваляецца ўдзельнічаць адначасова не больш чым у 2 адзіночных формульных гонках, 4 адзіночных гонках на прыватных аўтамабілях і 3 адзіночных гонках на прыватных матацыклах, а вадзіцелі з суперліцэнзіяй могуць удзельнічаць адначасова не больш чым у 3 адзіночных формульных гонках, 4 адзіночных гонках на прыватных аўтамабілях і 3 адзіночных гонках на прыватных матацыклах. 2.1 Гоначны ўік-эндГоначны ўік-энд складаецца па меншай меры з 4-х асноўных этапаў:
Кожныя гоначныя спаборніцтвы пачынаюцца з тэставых заездаў перад кваліфікацыяй. Вы можаце зрабіць іх не пазней чым за 10 хвілін да пачатку кваліфікацыі. Гэтыя заезды дапамогуць Вам палепшыць настройкі баліда, але час праходжання круга не ідзе ў лік самой кваліфікацыі.
Кваліфікацыя праходзіць пасля практыкі, яна разлічваецца ў адзіны час (за 10 хвілін да афіцыйнага часу кваліфікацыі) для ўсіх пілотаў, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве.
Размінка - гэта яшчэ адзін этап для паляпшэння настроек баліда перад гонкай. У выпадку, калі гоначныя спаборніцтвы складаюцца больш чым з адной гонкі, то размінка праводзіцца перад кожнай з іх.
Гонка праводзіцца пасля размінкі. Яе вынікі разлічваюцца за 10 хвілін да афіцыйнага часу гонкі.
2.2 Наладкі балідаАдной з самых важных частак падрыхтоўкі да гонкі з'яўляецца настройка баліда. Добрыя настройкі дазваляюць Вам ехаць хутчэй, нават калі атрыбуты Вашага пілота не самыя лепшыя. А пры дрэнных настройках нават элітны пілот будзе павольным. Тэставыя заезды падчас свабоднай практыкі ці размінкі дапамогуць Вам палепшыць настройкі. Пасля кожнага трэніровачнага заезда Ваш пілот дае свае водгукі і рэкамендацыі аб тым, як змяніць параметры настройкі, каб зрабіць хутчэйшы круг. Важна разумець, што ідэальныя настройкі для трэкаў з аднолькавымі характарыстыкамі будуць падобнымі. З іншага боку, таксама добра ведаць, што розныя пілоты ў адной і той жа гонцы будуць мець розныя ідэальныя настройкі. У любым выпадку, майце на ўвазе, што калі Вы ў розных гонках на адной і той жа трасе выкарыстоўваеце аднолькавыя настройкі баліда, Вы не атрымаеце такую ж эфектыўнасць. У асноўным гэта выклікана рознымі паветранымі ўмовамі, другой тэмпературай асфальту ці невялікімі змяненнямі на трасе. Парада заўсёды вылічвае параметры настройкі незалежна адзін ад аднаго. Гэта азначае, што амаль усе параметры настройкі простыя, але крылы і трансмісія больш складаныя. Напрыклад, калі вы возьмеце больш паліва або зробіце карэкціроўку ў настройках падвескі, Ваша агульная прыціскнай сіла будзе горшай, і гэта можа паўплываць на ідэальную настройку трансмісіі. Ці, калі Вы ўсталюеце пярэдняе крыло занадта высока, а задняе крыло занадта нізка, кіраванне аўтамабілем будзе цяжкім у хуткіх паваротах, таму пілот дасць Вам параду паставіць пярэдняе крыло ніжэй, а задняе крыло вышэй, нават калі ідэальная ўстаноўка для абодвух крылаў вышэй за наяўную ўстаноўку на пярэднім крыле. Трэба таксама прыняць рашэнне аб правільнай колькасці тэставых кругоў на кожным адрэзку. Большая колькасць кругоў дае лепшую настройку баліда, але павышае верагоднасць аварыі. Калі Вы не скончыце поўнасцю пробны заезд, то страціце наступны і атрымаеце горшыя настройкі. Сачыце за расходам шын, каб мець дастатковую колькасць камплектаў для кваліфікацыі і гонкі. 2.3 Тактыка кваліфікацыіУстаноўка тактыкі кваліфікацыі простая. Трэба толькі выбраць шыны і стыль кіравання. 2.4 Стратэгія гонкіДобрая стратэгія вельмі важная для Вашых гоначных вынікаў. Першым чынам выберыце колькасць піт-стопаў. Потым увядзіце кругі, на якіх будуць зроблены піт-стопы, і выберыце шыны. Колькасць паліва будзе разлічвацца аўтаматычна. 2.4.1 Акно піт-стопаКалі аўтамабіль бяспекі з'яўляецца на трасе да таго, як Ваш пілот зрабіў свой планавы піт-стоп, то вельмі карысна прадугледзець прыпынак менавіта тады, калі аўтамабіль бяспекі выязджае з піт-лэйна. Як раз за некалькі імгненняў да таго, як ён пачне замаруджваць тэмп гоншчыкаў. У параметры 'акно піт-стопа' Вы можаце ўсталяваць максімальную колькасць кругоў, калі Ваш пілот будзе прадугледжваць свой прыпынак, пры з'яўленні аўтамабіля бяспекі. Напрыклад, калі Вы запланавалі піт-стоп на 15-ым крузе, а акно піт-стопа абралі 4, то Ваш пілот будзе чакаць выхад аўтамабіля бяспекі на трасу ў прамежку паміж 11-ым і 14-ым кругамі. Колькасць кругоў, абраных у акне піт-стопа, дазваляе Вашаму гоншчыку правесці дазапраўку і змену шын, нават калі ён павінен зайсці на піт-лэйн, каб выканаць рамонт якіх-небудзь папраўных пашкоджанняў. Калі піт-стоп быў перанесены (з-за аўтамабіля бяспекі ці іншых нечаканых і вымушаных прыпынкаў), то Ваш запланаваны піт-стоп будзе, відавочна, адменены. Калі на трасе аўтамабіль бяспекі, то расход паліва і знос шын значна зніжаюцца. Таму настройка параметра адкладання піт-стопа для такіх выпадкаў з'яўляецца добрай ідэяй. Гэты параметр вызначае, колькі кругоў будзе дадана да запланаванага піт-стопа, каб атрымаць максімум ад бягучага набору шын. Адтэрміноўка піт-стопа будзе адбывацца кожны раз, калі аўтамабіль бяспекі будзе выходзіць на трасу. Будзьце вельмі, вельмі асцярожныя з гэтым параметрам!!! Параметр 'Узняць тэмп перад піт-стопам' вызначае колькасць кругоў перад запланаваным піт-стопам, калі Ваш пілот будзе ўздымаць свой тэмп, каб здабыць перавагу, пакуль яго супернікі будуць на піт-стопах. Гэты параметр павялічвае рызыку на 10 пунктаў на працягу гэтых кругоў, пры гэтым максімальна магчымай рызыкай будзе 100. 2.4.2 Стыль кіраванняВысокая рызыка дае Вам дадатковую хуткасць, але павялічвае верагоднасць аварыі. Высокая агрэсія расходу шын таксама дае значную дадатковую хуткасць, але знос шын будзе значна большым. Высокая агрэсія расходу механічных частак дае невялікі бонус да хуткасці, але павялічвае верагоднасць іх выхаду са строю. Стыль кіравання можа быць усталяваны ва ўкладках Тактыка і стратэгія, якія ёсць у кожнай гонцы, шляхам змянення наступных параметраў: рызыка кіравання, агрэсіўнасць расходавання шын і агрэсіўнасць расходавання механічных частак. Рызыка кіравання можа быць усталявана асобна для сухой і мокрай трасы, так як падчас гонкі з-за змены надвор'я могуць змяніцца і ўмовы на трасе. Значэнне параметра рызыкі кіравання можна абраць ад 0 (мінімальная рызыка і найменшая нагрузка на шыны і рухавік) да 100 (максімальная рызыка і найбольшая нагрузка на шыны і рухавік). У гонках ёсць 3 розныя элементы стылю кіравання. Агрэсіўнасць на старце вызначае, наколькі агрэсіўна кіроўца будзе ціснуць на газ з самага пачатку. Высокая агрэсіўнасць можа прывесці да больш хуткага старту, але і прыносіць больш высокую верагоднасць памылак і страты часу. Агрэсіўнасць пры абгоне і блакаванні выкарыстоўваецца, калі кіроўца змагаецца за пазіцыю. Больш высокая агрэсія дапамагае абагнаць або блакаваць супернік часцей, хоць гэта павялічвае рызыку кантакту. 2.4.3 Максімальны ўзровень папраўных пашкоджанняўМаксімальна дапушчальны ўзровень папраўных пашкоджанняў. Падчас гонкі паміж балідамі могуць адбывацца кантакты, і, як вынік, амаль заўсёды гэта прыводзіць да пашкоджання аўтамабіля. Часам пашкоджанне можа быць такім сур'ёзным, што Ваш пілот вымушаны будзе неадкладна сысці з гонкі. У іншых выпадках пашкоджанні могуць быць нязначнымі, якія можна выправіць падчас піт-стопа. Пасля сутыкнення гульня вылічвае працэнт папраўных пашкоджанняў, якія атрымаў Ваш балід. Калі гэты працэнт вышэй за значэнне, усталяванае ў параметры 'Максімальны ўзровень папраўных пашкоджанняў', Ваш пілот зробіць піт-стоп у адпаведнасці са значэннем, усталяваным для акна піт-стопа. Калі адсотак ніжэй, Ваш пілот будзе заставацца на трасе да запланаванага піт-стопа. 2.4.4 Узровень пашкоджанняў без рамонтуУсе рамонтныя работы на аўтамабіле займаюць некаторы час. Часта пашкоджанне такое малое, што не варта марнаваць час на рамонт. Толькі калі пашкоджанні больш, чым узровень без рамонту, аўтамабіль будзе адрамантаваны ў час знаходжання на піт-лэйн. УВАГА! Калі паставіць максімальна дазволеныя пашкоджанні ніжэй за гэта, Ваш пілот будзе па-ранейшаму ісці ў боксы, нават калі рамонт будзе адключаны для бягучага ўзроўню пашкоджанняў. Ваш пілот будзе губляць час і аніякага рамонту таксама не будзе. 2.4.5 Кругі без піт-стопаўКолькасць кругоў напрыканцы гонкі, падчас якіх пілот не пойдзе на піт-стоп з-за непатрэбных дзеянняў, такіх як рамонт пашкоджанняў ці вялікі знос шын. 2.4.6 Мэты гонкіВарыянты стратэгіі гонкі дазваляюць змяніць стыль кіравання пілота падчас гонкі ў залежнасці ад сітуацыі і бягучага становішча пілота. Калі яго пазіцыя падчас гонкі горшая за мэтавую пазіцыю ці горшая за пазіцыю галоўнага канкурэнта пілота, то да рызыкі кіравання будуць дададзеныя 10 балаў пры максімуме 100. Таксама пілот можа дазволіць свайму больш хуткаму таварышу па камандзе абагнаць сабе. 2.5 Рух па трасе.Рух па трасе даволі цікавы. Праверце наступны прыклад таго, як працуе вылічэнне часу праходжання круга. Траса падзелена на 11 адрэзкаў з рознымі характарыстыкамі. Напрыклад, адрэзак 11 з'яўляецца галоўнай прамой, а адрэзак 1 з'яўляецца першым паваротам трасы. Базавыя характарыстыкі кожнай секцыі могуць быць апісаны важнасцю базавых атрыбутаў баліда, такіх як максімальная хуткасць, паскарэнне, тармажэнне і кіравальнасць. Давайце пачнем з секцыі 10 - шчыльнай шпільцы, дзе важнае значэнне маюць добрае тармажэнне пры ўваходзе і добрае паскарэнне на выхадзе. Потым ідзе секцыя 11 - доўгая прамая, дзе добрая максімальная хуткасць і паскарэнне ў пачатку маюць важнае значэнне. Потым адрэзак 1 - іншая шпілька, дзе патрабуюцца добрыя тармажэнне і паскарэнне, а затым ідзе падзел 2 - кароткая прамая, дзе паскарэнне з'яўляецца найбольш важным і, вядома, некаторая максімальная хуткасць. Секцыі 6 і 8 - хуткія крывыя, дзе менавіта кіраванне і прыціскная сіла вельмі важныя. Сістэма вылічвае ўсе секцыі паасобку, так што Вы можаце быць хутчэй за іншых пілотаў ў адной секцыі, але павольней у другой. Гэта робіць кожны трэк унікальным, хоць і некаторае падабенства можа быць знойдзена. 3 Надвор'еНадвор'е з'яўляецца вельмі важнай асаблівасцю гонак. Яно ўплывае на прыціскную сілу аўтамабіля, асабліва калі траса мокрая. Ёсць некалькі параметраў надвор'я ў гульні. Найбольш важнымі з'яўляюцца ўмовы на трасе, якія залежаць ад магчымага дажджу або сонечнага надвор'я. Для забеспячэння справядлівых умоў для ўсіх пілотаў, надвор'е заўсёды аднолькавае падчас кваліфікацыі. Гэта не на 100% рэалістычна, але, ў інтарэсах справядлівасці, гэта адзінае рашэнне. У гонцы ўсе інакш. Яна пачынаецца з абвешчанага надвор'я, якое можа змяніцца падчас гонкі. Вядома, Вы атрымаеце некаторы прагноз надвор'я, але ен не заўсёды ідэальна дакладны. 3.1 Няма дажджу
Сонечна
Пераважна сонечна
Невялікая воблачнасць
Пахмурна 3.2 Дождж
Невялікая імжа
Лівень
Лакальная бура
Невялікі дождж
Моцны дождж
Бура 3.3 Змена надвор'яВышэй на малюнку падрабязна паказана, як можа змяняцца надвор'е на працягу гонкі. 3.4 Умовы на трасеУ гульні ўмовы на трасе паказаны лікам з прамежку ад 0 да 100, дзе 0 азначае абсалютна сухія ўмовы, а 100 - максімальна магчымыя мокрыя. Звычайна Вы не ўбачыце дакладны лік, а толькі адзін з гэтых чатырох станаў трэка.
Сухі
Вільготны
Мокры
Затоплены 3.5 Тэмпература
Тэмпература паветра не аказвае прамога ўплыву на прадукцыйнасць баліда, але яна ўплывае на стомленасць пілота, а таксама на хуткасць высыхання мокрай трасы.
Прыціскная сіла аўтамабіля крыху залежыць ад тэмпературы асфальту.
4 Шыны4.1 Выбар шын пры пэўным надвор'іЯк ужо раней адзначалася, у гульні ўмовы на трасе абазначаюцца лікам ад 0 да 100, дзе 0 азначае абсалютна сухія ўмовы, а 100 - максімальна магчымы мокры трэк. Ва ўкладцы 'Гараж' Вы можаце ўсталяваць параметры па змоўчанні адносна таго, якія шыны выкарыстоўваць пры пэўных умовах на трэку. Вы можаце абраць параметр <Умовы карыстання> для кожнага тыпу шын, вызначаючы межы стану трэку, пры якіх Ваш пілот будзе выкарыстоўваць свае шыны і выбіраць тып шын падчас піт-стопа. Сістэма працуе так, як апісана ў наступным прыкладзе. Калі параметр <Умовы карыстання> для слікаў усталяваны на 15, а для даждавых шын - на 75, тады падчас піт-стопа пілот возьме слікі, пры ўмовах вільготнасці на трасе меншай або роўнай 45, што з'яўляецца сярэднім значэннем паміж дзвюх разгледжаных межаў выбару шын. У адваротным выпадку ён возьме дажджавыя шыны. Значэнне па змоўчанні параметра <Умовы карыстання> могжа быць зменена для асобнай гонкі на ўкладцы 'Стратэгія гонкі'. 4.2 Дапушчальнае змяненне надвор'яУмовы на трасе могуць змяняцца на працягу гонкі ў залежнасці ад надвор'я. Таму добра было б выбраць правільны момант для піт-стопа, мабыць, нават і раней, чым планавалася. Часам умовы на трасе могуць часта змяняцца вакол пэўнага кароткага дыяпазону значэнняў, напрыклад, з 42 да 48. Настройкі з папярэдняга прыкладу прымусяць пілота шмат разоў змяніць шыны, пераходзячы са слікаў да дажджавых шын і наадварот кожны раз, калі значэнне вільготнасці трасы будзе пераходзіць крытычнае значэнне (45). Каб пазбегнуць гэтага, на экране 'Стратэгія гонкі' Вы можаце ўсталяваць канкрэтнае значэнне, якое вызначае цярпімасць да надвор'я. Яно дасць магчымасць Вашаму пілоту працягнуць гонку на дадзеных шынах, і толькі што апісаная сітуацыя яго не закране. Напрыклад, параметр <Дапушчальнае змяненне надвор'я> усталяваны на 10. Тады дадзеныя шыны будуць зменены на шыны іншага тыпу, калі значэнне вільготнасці на трасе будзе па-за межамі інтэрвалу ў 10 пунктаў вакол сярэдняга значэння паміж параметрамі <Умовы карыстання> для розных тыпаў шын (гэтыя параметры можна настроіць у гаражы). Зыходзячы з папярэдняга прыкладу (<Умовы карыстання> для слікаў - 15, дажджавыя - 75, сярэдняе значэнне паміж імі - 45), калі зараз пілот едзе на сліках, ён пойдзе на піт-стоп для замены шын на дажджавыя толькі пры ўмове вільготнасці на трасе вышэй за 50 (45 + 10/2). Адваротная змена шын на слікі адбудзецца, калі ўмовы на трасе стануць менш за 40 (45 - 10/2). 4.3 Мінімальны ўзровень зносу шынМінімальна дазволены стан шын. У сувязі са змяненнем надвор'я і раннім піт-стопам, ці па любой іншай неспадзяванай прычыне, які-небудзь камплект шын можа выкарыстоўвацца на працягу вялікай колькасці кругоў без замены. Гэта можа прывесці да значнага зносу шын і радыкальнага падзення іх прадукцыйнасці або, магчыма, праколу. Такое можа адбыцца з дажджавымі шынамі, якія выкарыстоўваюцца на сухой або вільготнай трасе, калі іх знос вельмі вялікі. На старонцы 'Гараж' Вы можаце настроіць параметр 'Мінімальны ўзровень зносу шын', які дазваляе паскорыць замену шын, што істотна пагоршыліся. Напрыклад, калі значэнне параметра 'Мінімальны ўзровень зносу шын' стаіць 30, то Ваш пілот зробіць піт-стоп для змены шын пры дасягненні моманту, калі застанецца 30% ад іх жыцця. Значэнне параметра 'Мінімальны ўзровень зносу шын' можа быць зменена для кожнай асобнай гонкі ва ўкладцы 'Стратэгія гонкі'. 5 Серыі'Серыі' - гэта ў асноўным чэмпіянаты, у якіх пілоты спаборнічаюць адзін з адным на працягу загадзя вызначанай колькасці гонак, прызначаных на пэўны час. Існуюць два розных тыпы серый:
5.1 Сезонныя серыі5.1.1 Асноўная інфармацыяСезонныя серыі (афіцыйныя серыі гульні) - гэта чэмпіянаты, у якіх праводзіцца пэўная колькасць гонак на працягу ўсяго сезону. Яны з'яўляюцца найбольш важнымі і прэстыжнымі спаборніцтвамі ў My Racing Career. Існуе даволі вялікая колькасць сезонных серый, і пілоты могуць выбіраць іх адносна двух галоўных фактараў: здольнасць аплаціць уступны ўнёсак і рэйтынг на момант пачатку серыі. Увесь спіс сезонных серый апублікаваны на галоўнай старонцы серый. 5.1.2 Заяўка ў серыюНа галоўнай старонцы падзелу 'Серыі' Вы можаце ўбачыць увесь спіс сезонных серый. Кожны гоншчык павінен выбраць найбольш прыдатную для яго серыю адносна сваіх здольнасцяў, вопыту і бюджэту. Некаторыя серыі вельмі прэстыжныя і складаныя - яны больш прыдатныя для самых моцных пілотаў. Другія серыі менш папулярныя і простыя - ідэальны варыянт для пачатку кар'еры. Побач з кожнай серыяй Вы можаце бачыць яе лагатып, назву, магчымага спонсара, колькасць заяўленых пілотаў і канчатковы мінімальны рэйтынг, які патрэбны для ўдзелу ў серыі. Тут Вы лёгка ўбачыце, у якія серыі Ваш пілот можа патрапіць. Таксама тут можна падаць заяўку ў серыю. Пілот можа падаць заяўку ў любую серыю, нават калі ён не адпавядае ўсім патрабаванням ці не мае дастатковай колькасці рэйтынгавых ачкоў. Таксама Вы можаце змяніць сваё рашэнне і падаць заяўку ў іншую серыю ў любы час. Вядома, усе астатнія заяўкі будуць ануляваны, таму што пілот можа мець толькі адну актыўную заяўку ў сезонную серыю. Вельмі важнаю часткай кожнай серыі з'яўляецца яе рэйтынг. Серыя з найвышэйшым рэйтынгам выключна папулярная ды прэстыжная. Рэйтынг пілотаў, якія прымаюць удзел у гэтай серыі і атрымліваюць паспяховыя вынікі, будзе павялічвацца значна хутчэй, чым у пілотаў са слабейшых серый. Але высокі рэйтынг серыі таксама азначае больш высокі ўступны ўнёсак. На старонцы 'Інфармацыя аб серыі' Вы знойдзеце больш падрабязную інфармацыю, такую як: спіс заяўленых гоншчыкаў, каляндар, гоначныя дні і сістэма налічэння ачкоў. Дзеля таго, каб вызнчыць парадак заяўленых пілотаў і магчымасць удзелу ў серыі, карыснай будзе інфармацыя аб прыярытэтнай нацыянальнасці. Кандыдаты з краін, якія знаходзяцца ў спісе 'прыярытэтная нацыянальнасць', атрымаюць бонус 20% да іх рэйтынгу. Гэта, безумоўна, выгадна, калі трэба атрымаць вышэйшы рэйтынг, каб заняць адно з абмежаванай колькасці месцаў. Для таго, каб зрабіць прасцей выбар серыі з прыярытэтам Вашай нацыянальнасці, на галоўнай старонцы серый знаходзіцца кнопка, якая аўтаматычна шукае найбольш прыдатныя для Вашага пілота серыі! Будуць паказаны толькі тыя серыі, якія дазволяць Вашаму пілоту падняць свой рэйтынг. Для таго, каб быць прынятым у серыю, пілот павінен мець дастаткова высокі рэйтынг, а таксама дастатковую колькасць сродкаў на сваім рахунку, каб аплаціць уваходны ўнёсак. 5.1.3 Спіс удзельнікаў серыіНа працягу апошняга тыдню кожнага сезону абвяшчаюцца канчатковыя спісы ўдзельнікаў усіх серый. Першай фармуецца серыя з самым высокім рэйтынгам. У наступныя дні ў парадку памяншэння рэйтынгу адбываецца фармаванне астатніх серый. Такім чынам, пасля вызначэння спісу ўдзельнікаў якой-небудзь серыі, у пілотаў, якія не здолелі трапіць у гэтую серыю, будзе час для запісу ў іншую адкрытую серыю. Пілоты без месцаў у афіцыйных серыях будуць аўтаматычна залічаны ў серыю навічкоў. Неактыўныя гоншчыкі ніяк не ўплываюць на сістэму фармавання серый, таму што яны будуць аўтаматычна выключаны са спісу прэтэндэнтаў на месца ў якой-небудзь серыі. 5.1.3.1 Прыярытэт прыняцця кіроўцыПілоты прымаюцца ў сезонную серыю з наступным прыярытэтам: 1. Актыўныя вадзіцелі з дастатковым фінансавым балансам адсартаваныя па іх рэйтынгу.
2. Неактыўныя вадзіцелі з дастатковым фінансавым балансам адсартаваныя па іх рэйтынгу.
3. Вадзіцелі з недастатковым фінансавым балансам адсартаваныя па балансе. Яны неадкладна выплацяць максімальна магчымую суму са свайго балансу, а астатняя частка будзе выплачана з будучых даходаў спонсара аўтаматычна.
5.1.4 Гонкі ў сезонных серыяхУ залежнасці ад катэгорыі, у серыях ёсць пэўныя гоначныя дні, калі будуць праводзіцца кваліфікацыйныя сесіі і гонкі. У некаторых серыях толькі 1 гонка за этап, а ў некаторых - 2. Кваліфікацыйная сесія - гэта асобная падзея, якая разлічваецца ў адзін і той жа час (за 10 хвілін да афіцыйнага часу кваліфікацыі) для ўсіх пілотаў, што ўвайшлі ў серыю. Для таго, каб вызначыць лепшыя настройкі для кваліфікацыі, гоншчыкі маюць пэўную колькасць заездаў (стынтоў) у свабоднай практыцы. Кваліфікацыйныя вынікі вызначаюць пазіцыі гоншчыкаў у стартавых кратах у першай гонцы этапу. Парадак старту у другой гонцы залежыць ад вынікаў першага заезду, але тут могуць быць варыянты ў залежнасці ад правілаў серыі. Перад кожнай гонкай пілоты могуць выкарыстаць асобны стынт, каб вызначыць лепшыя настройкі падчас размінкі. Кожная гонка - гэта асобная падзея пасля разміначнай сесіі, і яна разлічваецца за 10 хвілін да афіцыйнага пачатку гонкі. 5.1.5 УзнагародыІснуюць тры віды ўзнагарод у сезоннай серыі: рэйтынг, грошы і трафеі. 5.1.5.1 Рэйтынгавыя ўзнагародыПасля кожнай гонкі рэйтынг 20-ці лепшых пілотаў павялічваецца, і, чым вышэй фініш, тым больш добрае павелічэнне. Але не будзе і ніякіх адмоўных вылікаў у выпадку дрэнных вынікаў. Рэйтынгавыя балы, якія зарабіў пілот, памнажаюцца на рэйтынг серыі. Такім чынам, чым вышэй фініш - тым больш рэйтынгавых ачкоў, якія значна павялічаць рэйтынг гоншчыка. Рэйтынг пілота пералічваецца напрыканцы кожнага тыдня, маючы на ўвазе ўсе яго вынікі за гэты тыдзень. Рэйтынг, які атрыманы з сезонных серый, разлічваецца зыходзячы толькі з апошніх трох сезонаў. Рэйтынгавыя балы з гонак, якія праводзіліся больш за 3 сезоны таму, не ўлічваюцца зусім. Ачкі з гонак, якія былі 2 сезоны таму, памнажаюцца на каэфіцыент 0.33, а ачкі з гонак, якія праводзіліся сезон таму, памнажаюцца на каэфіцыент 0.66, такім чынам, добрыя вынікі пілота ў папярэднім сезоне не будуць забытыя у наступным. Гэты разлік сапраўдны для серыі з 30 пілотамі. У выпадку іншай колькасці удзельнікаў колькасць узнагароджаных пілотаў будзе адрознівацца. Узнагароджваюцца дзве трэці ад усіх удзельнікаў. 5.1.5.2 Фінансавыя ўзнагародыНапрыканцы кожнага сезону пілоты атрымліваюць фінансавую ўзнагароду адносна свайго месца ў выніковым агульным заліку. 5.1.5.3 ТрафеіПілоты, што занялі першыя пазіцыі ў сезонных серыях, атрымаюць адпаведныя трафеі, бачныя толькі для ліцэнзаваных пілотаў. 5.1.6 Серыя навічкоўПілоты без месцаў у афіцыйных серыях будуць аўтаматычна залічаны ў серыю навічкоў. Там яны выпадковым чынам будуць падзелены на групы перад кожнай гонкай. Ачкі, атрыманыя ў гэтых гонках, заносяцца ў адзіную табліцу серыі навічкоў. Сістэмы налічэння ачкоў і фінансавых узнагарод падобныя да афіцыйных серый, але рэйтынгавыя ачкі і фінансавыя выплаты ў серыі навічкоў будуць меншыя. Серыя навічкоў дазваляе новым пілотам, якія з'яўляюцца на працягу сезону, атрымаць важныя ачкі для павышэння свайго рэйтынгу, лёгка абходзячы неактыўных гоншчыкаў у турнірнай табліцы, і хутчэй пачаць сваю кар'еру. 5.2 Спецыяльныя серыі5.2.1 Асноўная інфармацыяКарыстальніцкія серыі прапануюць адчуць смак спаборніцтва ў чэмпіянатах з рознай працягласцю і з рознай колькасцю падзей, у адрозненне ад спаборніцтваў толькі ў адзіночных гонках. 5.2.2 Далучыцца да карыстальніцкай серыіЗ галоўнай старонкі падзелу 'Серыі' Вы можаце перайсці на старонку карыстальніцкіх серый з дапамогай кнопкі, размешчанай у верхняй частцы экрана. Гэтая старонка паказвае ўсе запланаваныя карыстальніцкія серыі (скончаныя, пачатыя, ці якія хутка пачнуцца) і самую важную інфармацыю пра кожную з іх. Вы можаце далучыцца да серыі непасрэдна з гэтай старонкі, калі ў серыі ёсць вольныя месцы. Майце на ўвазе, што Вы можаце прымаць удзел толькі ў адной карыстальніцкай серыі. Вы будзеце здольны далучыцца да іншай карыстальніцкай серыі, толькі калі скончыцца папярэдняя. Вы можаце перайсці да старонкі з дэталёвай інфармацыяй пра серыю, дзе ўбачыце дадаткова спіс удзельнікаў, каляндар і падрабязную сістэму налічэння ачкоў. Там Вы таксама знойдзеце спасылкі да агульнага заліку і іншай цікавай інфармацыі. Калі серыя яшчэ не пачалася і там ёсць вольнае месца, Вы можаце далучыцца да серыі і адсюль таксама. 5.2.3 Гонкі ў карыстальніцкіх серыяхЯк можна бачыць на календары, які апублікаваны на старонцы з інфармацыяй пра серыю, там ёсць гоначныя дні, калі будуць праводзіцца кваліфікацыі і гонкі. Кваліфікацыйная сесія - гэта асобная падзея, якая разлічваецца ў адзін і той жа час (за 10 хвілін да афіцыйнага часу кваліфікацыі) для ўсіх пілотаў, што ўвайшлі ў серыю. Для таго, каб вызначыць лепшыя настройкі для кваліфікацыі, гоншчыкі маюць пэўную колькасць заездаў (стынтоў) у свабоднай практыцы. Кваліфікацыйныя вынікі вызначаюць пазіцыі гоншчыкаў у стартавых кратах у першай гонцы этапу. Парадак старту у другой гонцы залежыць ад вынікаў першага заезду, але тут могуць быць варыянты ў залежнасці ад правілаў серыі. Перад кожнай гонкай пілоты могуць выкарыстаць асобны стынт, каб вызначыць лепшыя настройкі падчас размінкі. Кожная гонка - гэта асобная падзея пасля разміначнай сесіі, і яна разлічваецца за 10 хвілін да афіцыйнага пачатку гонкі. 5.2.4 УзнагародыПераможцы карыстальніцкіх серый атрымліваюць адпаведныя трафеі, якія можна ўбачыць у профілі пілота, пры ўмове, што ў яго ёсць суперліцэнзія. Ніякіх спецыяльных рэйтынгавых узнагарод няма, пілоты атрымліваюць звычайныя рэйтынгавыя ачкі, адпаведныя тым, што налічваюцца за адзіночныя гонкі. 6 Рэйтынг пілотаРэйтынг пілота - вельмі важная частка гульні. Гэта галоўны паказчык яго поспеху. Рэйтынг пілота павялічваецца пасля добрых вынікаў і памяншаецца пасля дрэнных. Ён уплывае на шмат якія аспекты гульні, напрыклад, на прыбытак ад спонсараў ці на запрашэнні у серыі або гонкі. Агульны рэйтынг пілота ўяўляе сабой суму двух кампанентаў:
Рэйтынг сезонных серый з'яўляецца асноўным кампанентам рэйтынгу пілота. Ён разлічваецца напрыканцы кожнага тыдня ў залежнасці ад колькасці балаў, заробленых на працягу апошніх трох сезонаў. У гэтым рэйтынгу няма адмоўных ачкоў, пілот губляе рэйтынгавыя ачкі ў выпадку, калі ён за апошні тыдзень атрымаў менш ачкоў, чым за той жа самы тыдзень у папярэдніх сезонах.
Рэйтынг адзіночных гонак - гэта другарадны кампанент рэйтынгу пілота. Ён разлічваецца пасля кожнай гонкі і можа павялічвацца ці памяншацца ў залежнасці ад вынікаў. Лепшая палова ўдзельнікаў гонкі атрымлівае станоўчыя ачкі, а другая - адмоўныя ачкі. Колькасць заробленых у гонцы рэйтынгавых балаў залежыць ад розніцы паміж рэйтынгам пілота і сярэднім рэйтынгам удзельнікаў гонкі. Чым лепей у пілота рэйтынг, тым менш балаў ён атрымае за добры вынік, і тым больш ачкоў ён страціць пры дрэнных выніках.
6.1 Канкрэтны рэйтынг гоншчыкаКаб убачыць розніцу паміж кіроўцамі ў пэўных галінах, таксама ёсць канкрэтны рэйтынг кіроўцаў. Гэты рэйтынг працуе гэтак жа, як і агульны рэйтынг кіроўцы. Адзінае адрозненне ў тым, дзе кіроўца можа атрымаць гэты рэйтынг. Хоць агульны рэйтынг гоншчыка разлічваецца па ўсіх гонках, канкрэтны рэйтынг разлічваецца толькі пасля пэўнага тыпу гонкі. Такім чынам, рэйтынг трасы спецыфічны для 4-колавых аўтамабіляў на аўтадромах, матацыклаў - для матагонак, а ралі - толькі для ралійных спаборніцтваў. 7 ФінансыАдной з ключавых асаблівасцяў гульні з'яўляюцца фінансы. Кожны пілот мае свой уласны фінансавы баланс, які Вы, як яго мэнэджар, павінны трымаць у станоўчых ліках. Вы можаце выкарыстоўваць фінансы для рознай дапамогі Вашаму пілоту. 7.1 АхвяраванніПры стварэнні пілота ён атрымлівае ахвяраванні ад члена сям'і ці іншага добразычлівага чалавека. Памер гэтых ахвяраванняў 500000. Гэты першапачатковы ўзнос можа быць ніжэй, калі сезон ужо ідзе і яго значная частка скончылася. Пілот можа выкарыстоўваць гэтыя грошы, каб пакрываць свае выдаткі на пачатку кар'еры. Такія ж самыя ахвяраванні пілот атрымлівае напрыканцы кожнага сезону, для падрыхтоўкі да новага. 7.2 СпонсарыСпонсары з'яўляюцца неад'емнай часткай гульні. Кіроўцам патрэбны даход, каб мець магчымасць прыняць удзел у прэстыжнай серыі, плаціць зарплату сваім работнікам і плаціць за дадатковыя трэніроўкі. 7.2.1 Прапанова спонсараЗдзелка са спонсарам складаецца з бонуса падпісання, гэтую суму грошай пілот атрымлівае пасля падпісання здзелкі, і штотыднёвых выплат. У некаторы час пілот атрымае спонсарскую прапанову ад іншай кампаніі. Калі Вы палічыце, што прапанова дастаткова добрая, Вы зможаце прыняць яе. Кожны пілот адначасова можа мець да 3-х спонсараў, так што, не прымайце адразу ж кожную прапанову, што прыходзіць да Вас. Велічыня спонсарскай прапановы ў асноўным залежыць ад рэйтынгу пілота і яго харызмы, а таксама залежыць ад адпаведных навыкаў супрацоўнікаў. 8 Трэніроўка пілотаНавучанне пілота з'яўляецца вельмі важным аспектам гульні. Пілоты, што лічацца лепшымі у цяперашні час, праз некалькі сезонаў могуць ужо не быць лепшымі, таму што іншыя кіроўцы могуць развівацца хутчэй. Ёсць два тыпы навучання, і ў абодвух выпадках Ваш пілот можа ўдзельнічаць ва ўсіх гонках. 8.1 Звычайная трэніроўкаГэта штодзённыя трэніроўкі. Вы можаце выбраць адзін атрыбут, які будзе паляпшацца кожны дзень. Хуткасць навучання ў асноўным залежыць ад інтэлекту пілота. Пілот з навыкам 'інтэлект' 100 трэніруецца у два разы хутчэй за пілота з інтэлектам 50. Яшчэ адна важная рэч - гэта значэнне атрыбуту, чым вышэй атрыбут, тым павольней навучанне. Пілоты узростам да 25 гадоў уключна трэніруюцца хутка, але, калі пілот становіцца старэй, ён трэніруецца ўсё павольней ды павольней; ва ўзросце 33 гадоў пілот не можа больш паляпшаць свае атрыбуты. Хуткасць навучання таксама залежыць ад трэнераў, якія працуюць з пілотам. Трэнеры могуць павысіць хуткасць навучання максімум на 50%. 8.2 Дадатковая трэніроўкаГэта дадатковае навучанне. Вы можаце адправіць свайго пілота ў спецыяльную школу, дзе ён можа палепшыць некаторыя свае навыкі. Вы павінны заплаціць за гэтае навучанне. Вынікі навучання таксама залежаць ад інтэлекту пілота, але не так моцна, як у рэгулярных трэніроўках. Пілоты будуць працягваць удасканальваць сваё майстэрства ажно да дасягнення імі 40-гадовага ўзросту. Аднак хуткасць паляпшэння атрыбутаў замаруджваецца з кожным годам, у 39 гадоў узровень паляпшэння значна малы. Найбольшы ўзровень павелічэння атрыбутаў пры дадатковых трэніроўках пілот атрымлівае ва ўзросце 18 гадоў. Цяперашняе значэнне атрыбута таксама ўплывае на вынікі трэніроўкі. Пілот можа ўдзельнічаць у гонках падчас трэніроўкі. 8.3 Гоначны сімулятарГоншчыкі атрымліваюць веды аб трасе, удзельнічаючы ў гонках розных серый, але вы можаце паскорыць вывучэнне пэўнай трасы, выкарыстоўваючы гоначны сімулятар. Карыстацца гоначным сімулятарам можна бясплатна, але вам прыйдзецца купіць трасы для трэніровак вашага гоншчыка. Як толькі вы купілі трэк, вы выбіраеце яго і націскаеце пачаць трэніроўку. Ваш кіроўца будзе трэніраваць гэты трэк, пакуль вы не пераведзяце яго на іншы трэк. Гоначны сімулятар можа быць карысны для атрымання перавагі над супернікамі ў сезонных серыях з жорсткай барацьбой, паколькі ён паменшыць колькасць памылак і палегчыць дасягненне ліміту на трэніроўках. 9 СупрацоўнікіСупрацоўнікі з'яўляюцца яшчэ адным важным элементам гульні. Кожны пілот можа наймаць неабмежаваную колькасць супрацоўнікаў. Яны дапамагаюць пілоту паляпшаць свае атрыбуты, хутчэй праводзіць піт-стопы, дапамагаюць знайсці лепшыя настройкі, атрымаць лепшыя прапановы ад спонсараў, а таксама распрацоўваць лепшыя аўтамабілі. 9.1 Кантракты супрацоўнікаўКалі Вы хочаце наняць супрацоўніак для пілота, то павінны аплаціць яго працу. Вы заўсёды павінны аплаціць бонус падпісання пры заключэнні новага кантракта. Таксама Вы павінны выплачваць супрацоўніку штотыднёвую зарплату. Вы можаце перапыніць існуючы дагавор, каб зберагчы грошы, калі Вы думаеце, што пілоту больш не спатрэбяцца паслугі гэтага супрацоўніка. Вам не прыйдзецца плаціць яму нейкія грошы альбо рэшту яго штотыднёвых заробкаў, але работнiк утрымае ўвесь бонус падпісання. Кантракт супрацоўніка будзе спынены аўтаматычна, калі Ваш пілот не будзе мець дастатковай колькасці грошай, каб выплаціць яму штотыднёвую зарплату. 9.2 Атрыбуты супрацоўнікаУ супрацоўнікаў ёсць 9 розных атрыбутаў, якія апісваюць іх навыкі.
Гэты атрыбут апісвае педагагічнае майстэрства работніка. Ён ўплывае на хуткасць навучання пілота пры трэніроўцы навыкаў ваджэння.
Гэты атрыбут дапамагае супрацоўнікам падрыхтаваць пілота псіхалагічна да ўсіх гоначных сітуацый. Ён таксама павялічвае хуткасць навучання пры трэніроўцы псіхалагічных атрыбутаў.
Гэты атрыбут апісвае, як добра работнік можа растлумачыць гоначныя тэхналогіі пілоту. Ён таксама павышае хуткасць навучання падчас вывучэння тэхнічных навыкаў.
Гэты атрыбут апісвае, як добра работнік можа дапамагчы пілоту палепшыць свае асабістыя навыкі.
Гэты атрыбут апісвае здольнасць работніка паляпшаць фізічную форму пілота.
Гэты атрыбут паказвае, якім ўмелым з'яўляецца механік. Ён ўплывае на хуткасць хуткасць правядзення піт-стопаў і хуткасць змены настроек аўтамабіля.
Гэты атрыбут работніка не такі важны для пілота, які кіруе звычайным балідам. Ён з'яўляецца значна больш важным для каманд F1, якія распрацоўваюць свае ўласныя аўтамабілі.
Гэты атрыбут паказвае навыкі супрацоўніка, якія дапамагаюць пры падрыхтоўцы да гонкі. Ён дапамагае прааналізаваць дадзеныя, сабраныя пры тэставых заездах, і падрыхтаваць добрыя настройкі для гонкі.
Гэты атрыбут паказвае навык работніка па паляпшэнню іміджу пілота ў вачах яго прыхільнікаў і па дапамозе пілоту ў атрыманні лепшых прапаноў ад спонсараў.
Гэты атрыбут не мае ўплыву на пілотаў. Ён характарызуе здольнасць работніка кіраваць іншымі членамі працоўнай групы.
Гэты атрыбут апісвае навучанне пілотаў спецыяльным навыкам. Ён ўплывае на хуткасць вывучэння пілотам спецыяльных навыкаў.
9.3 Трэніроўка супрацоўнікаКалі работнік наняты якім-небудзь пілотам, яго атрыбуты будуць крыху паляпшацца ў выніку выкарыстання навыкаў і атрымання вопыту. Беспрацоўны чалавек не паляпшае аніякіх атрыбутаў. 10 АўкцыёныПраз сістэму аўкцыёну можна купіць шмат рэчаў у гэтай гульні. На старонцы аўкцыёнаў Вы можаце ўбачыць спіс як цяперашніх аўкцыёнаў, так і папярэдніх аўкцыёнаў. Падрабязнасці, якія тычацца канкрэтных аўкцыёнаў, можна знайсці, націснуўшы на спасылку 'Дэталі'. Аўкцыёны можна назіраць на старонцы дэталяў. Стаўкі можна рабіць на актыўных аўкцыёнах. На акцыі якой-небудзь каманды на аўкцыёне можа прэтэндаваць толькі той, хто ўжо звязаны з гэтай камандай, або той, хто не з'яўляецца акцыянерам якой-небудзь іншай каманды Ф1. Каб змяніць стаўку, проста націсніце на спасылку 'інфармацыя'. Там, Вы можаце павялічыць сваю стаўку, прыняць заяўку на далучэнне да Вашай стаўкі ад іншага мэнэджара, або самому падаць заяўку на далучэнне да стаўкі якога-небудзь мэнэджара. Канец аўкцыёна, будзе перамешчаны наперад на 1 хвіліну, калі новая стаўка робіцца ў апошнюю хвіліну. Пасля таго, як аўкцыён скончыцца, пераможца атрымае гэты лот, а таксама адбудзецца перадача манет арганізатару аўкцыёна. Уладальнікі ўсіх пройгрышных ставак атрымаюць назад свае манеты. 11 Экіпіроўка пілотаУ меню вы знойдзеце старонку Абсталяванне вадзіцеля. Там вы можаце наладзіць свой шлем і камбінезон, выкарыстоўваючы адзін з бясплатных шлемаў, шлем фаната F1, або выкарыстаць камбінацыю прадусталяваных дызайнаў і колераў. Калі ў вас ёсць суперліцэнзія, вы можаце загружаць свае ўласныя канструкцыі, а таксама ўдзельнічаць у тэмах стужкі кожны месяц. Вы можаце змяніць свой дызайн так часта, як вы хочаце. 12 Крама ліўрэяўУ меню вы знойдзеце магазін ліўрэі. На галоўнай старонцы, званай дызайн, вы зможаце знайсці і купіць ліўрэі для аўтамабіляў, шлемаў і камбінезонаў, а таксама набыць іх для свайго выкарыстання (патрабуецца суперліцэнзія). У Ліўрэйнай краме ёсць яшчэ 4 зоны. У раздзеле Шаблоны вы знойдзеце пустыя малюнкі для афарбоўкі автомабіляў і мотацыклаў. У раздзеле Дызайнеры вы можаце паспяхова перайсці ў краму менеджара і ацаніць яго або яе. У раздзеле Мае прадукты будуць адлюстроўвацца купленыя вамі візеры. У раздзеле Мой крам вы зможаце стварыць і кіраваць сваім сабой крамам візераў і заробляць манеты, прадаючы свае візеры 13 Ачкі дзейнасціБалы за актыўнасць-гэта балы, заробленыя ў асноўным за ўваход у сістэму на працягу некалькіх дзён запар, а таксама за галасаванне за нашу гульню ў меню прасоўванне гульні. Гэтыя ачкі карысныя для гульні ў гоначных клубах або дапамагчы вашай каханай камандзе Формулы-1 атрымаць больш фінансавання. 14 Нацыянальная асацыяцыя аўтаспортуНацыянальныя асацыяцыі бачныя на старонцы мір у меню. У некаторых краінах ужо ёсць нацыянальныя асацыяцыі, але ў некаторых - не.Для таго каб краіне была прадастаўлена асацыяцыя, патрабуецца пэўная колькасць пастаянна дзеючых менеджэраў. Асноўнай мэтай нацыянальных асацыяцый з'яўляецца ўдзел у Кубку нацый, але яны таксама служаць месцам заахвочвання ўдзелу, а таксама прыняцця рашэнняў па некаторых пытаннях, што тычацца членаў краіны. Асацыяцыі абіраюць прэзідэнта ў канцы кожнага сезону, які, у сваю чаргу, можа прызначыць сакратара. 14.1 Кубак нацыйНацыянальныя асацыяцыі спаборнічаюць адзін з адным у Кубку нацый. Гэта падобна на сезонную серыю, але ёсць тры катэгорыі (старэйшыя, да 25 і да 21 года), і гоншчыкі не могуць удзельнічаць самі па сабе, замест гэтага яны прызначаюцца для ўдзелу ў гонцы прэзідэнтам або сакратаром сваёй нацыянальнай асацыяцыі. Кожны тыдзень праводзіцца 6 гонак, па дзве ў кожнай катэгорыі, і ўсе ачкі, набраныя гоншчыкамі краіны, залічваюцца ў Кубак Нацый, дзе кожны гоншчык Нацыянальнай асацыяцыі становіцца пераможцам. Таксама ёсць турнірная табліца для кожнай катэгорыі пілотаў. |